Matesmates.
Пра Mates

Сустрэчы па інтарэсах, дзе кампанію відаць загадзя

Mates — праграма для iPhone, у якой сабраныя сустрэчы па інтарэсах у Варшаве: для хобі і для справы. У кожнай сустрэчы відаць, хто яе збірае, хто ўжо запісаўся і на якой мове будуць размаўляць.

Картка сустрэчы ў Mates: арганізатар, удзельнікі і мова
Чат сустрэчы ў Mates
Стужка сустрэч у праграме Mates
Навошта Mates

Знайсці занятак на вечар няцяжка. Цяжэй адважыцца пайсці да незнаёмых людзей. У гарадскім чаце відаць аб’яву, але не кампанію. Mates паказвае людзей яшчэ да запісу: хто збірае сустрэчу, хто ўжо ідзе і на якой мове будуць размаўляць.

Для каго

Каму спатрэбіцца Mates

Тым, каму важна ведаць, з кім правядзеш вечар, яшчэ да таго, як выйдзеш з дому.

Экспатам і тым, хто вучыць мову

Выбірай сустрэчы на роднай мове або на той, якую вучыш: мова пазначаная ў кожнай картцы.

  • Беларуская
  • Русский
  • Polski
  • English

Тым, хто працуе з дому

Калі калегі толькі ў зуме: кава, шпацыр ці настолкі побач, з людзьмі, якіх відаць загадзя.

Тым, каму няёмка ісці да незнаёмых

Паглядзі, хто прыйдзе, і выберы невялікую кампанію: у сустрэчы можа быць абмежаваная колькасць месцаў.

Арганізатарам і ўстановам

Збірай людзей пад свой занятак, а бары, кавярні і студыі — гасцей на свае падзеі. Платныя сустрэчы таксама можна.

Пра платныя сустрэчы →
Прынцыпы

На чым трымаецца Mates

  1. Кампанію відаць да запісу

    У картцы сустрэчы — арганізатар, удзельнікі, вольныя месцы, мова і ці можна прыйсці аднаму.

  2. Людзі для хобі

    Настолкі, бег, квізы, шпацыры, вячэры: знаходзь тых, з кім цікава займацца любімай справай, а не проста перапісвацца ў чаце.

  3. Знаёмствы для працы і бізнесу

    Прафесійныя і B2B-сустрэчы, размовы пра працу: знаёмся з людзьмі са сваёй сферы, будучымі калегамі і партнёрамі.

  4. Гэта не праграма для знаёмстваў

    Без свайпаў і анкет: людзі сустракаюцца дзеля агульнага занятку.

  5. Толькі для дарослых

    Mates даступны людзям ад 18 гадоў; адзін чалавек — адзін акаўнт.

  6. Правілы супольнасці

    На чалавека, сустрэчу ці паведамленне можна паскардзіцца, а чалавека — заблакаваць. Скаргі разглядаюцца на працягу 24 гадзін.

Як дапамагае Mates

Ад «чым бы заняцца» да «убачымся там»

  1. 1

    Абяры нагоду

    У стужцы сабраныя сустрэчы ў Варшаве: кава, шпацыры, настолкі, вячэры, спорт, B2B. Фільтруй па дні, тэме і мове.

    Стужка Mates: сустрэча за кавай у Варшаве, дэманстрацыйны прыклад
  2. 2

    Паглядзі, хто ідзе

    У картцы відаць, хто збірае сустрэчу, колькі чалавек ужо запісалася і ці можна прыйсці аднаму. Профілі ўдзельнікаў адкрываюцца яшчэ да запісу.

    Дэталі сустрэчы ў Mates: час, месца і кампанія, дэманстрацыйны прыклад
  3. 3

    Запішыся і дамоўцеся ў чаце

    Націсні «Хачу пайсці». Калі арганізатар прымае заяўкі ўручную, дачакайся адказу. Потым адкрыецца чат сустрэчы: дзе сесці, як знайсці адно аднаго, што ўзяць з сабой.

    Чат сустрэчы ў Mates: удзельнікі знаёмяцца і ўдакладняюць месца, дэманстрацыйны прыклад
  4. 4

    Знайдзі людзей пасля сустрэчы

    Пазнаёміліся, але не абмяняліся кантактамі? Людзі з агульных сустрэч застаюцца ў раздзеле «Мае людзі», і іх лёгка знайсці зноў.

    Мае людзі ў Mates: сябры і знаёмыя з сустрэч, дэманстрацыйны прыклад
Арганізатарам

Ёсць любімы занятак? Збяры пад яго людзей.

Стварай сустрэчу і вырашай, як на яе трапляюць. Калі сустрэча платная, цана відаць у картцы яшчэ да запісу.

  • Адкрыты ўваход або пасля адабрэння
  • Без ліміту або абмежаваная колькасць месцаў
  • Мова сустрэчы на твой выбар
  • Чат з удзельнікамі пасля запісу
Пра платныя сустрэчы
Пытанні

Коратка пра Mates

Праграма для iPhone з сустрэчамі па інтарэсах у Варшаве: кава, шпацыры, настолкі, квізы, вячэры, спорт і B2B-сустрэчы. У картцы сустрэчы загадзя відаць арганізатара, удзельнікаў і мову.

У Варшаве, Польшча. Сустрэчы праходзяць ужывую ў горадзе.

У чаце відаць аб’яву, а ў Mates — кампанію: хто збірае сустрэчу, хто ўжо запісаўся, колькі засталося месцаў, на якой мове будуць размаўляць і ці можна прыйсці аднаму.

Так. Акрамя сустрэч для хобі, у Mates ёсць прафесійныя і B2B-сустрэчы, дзе знаёмяцца людзі з адной сферы.

Так, стварыць сустрэчу можа любы карыстальнік і выбраць фармат уваходу, колькасць месцаў, мову і цану, калі сустрэча платная.

Акаўнты, база даных і файлы Mates захоўваюцца ў ЕС, у Ірландыі. Падрабязней — у Палітыцы канфідэнцыйнасці.

Паглядзі, хто ідзе. Хутка ў App Store.

Mates рыхтуецца да запуску для iPhone. Пакінь заяўку на ранні доступ: дашлём спасылку ў дзень запуску, а Premium на 3 месяцы падаруем.

18+